Off The Record

31Jul/084

Як мы куплялі чыгуначныя білеты праз інтэрнэт

Дарагія суінтэрнэтчыкі! Калі некаму з вас не хочацца стаяць у доооооооооооооўгай чарзе ды яшчэ з уласным пашпартам, каб купіць чыгуначны квіток на нейкі загружаны кірунак (прыклад: "Мінск - Львоў" ;-) ), то зрабіце тое, што зрабілі мы з сябрам дзякуючы наводцы ад

.

Cітуацыя: nachny_gosc адстаяў 2 гадзіны ў чарзе і купіў квіткі - праз нашу агульную памылку - не на ту дату. Часу на тое, каб здаць і купіць новыя, у яго няма. У нас жа павышаецца верагоднасць, што квіткоў не будзе і на наступны дзень.

Рашэнне: Напачатку я стала абзвоньваць-абпісваць знаёмых у Менску, якія б пагадзіліся пастаяць у чарзе і з паперкай пра пашпартныя дадзеныя купілі новыя білеты (выклікаўшы на сябе нараканне, што пакупка адбываецца не на пашпарты). Але! Дзякуючы

, які калісьці рабіў перадачу пра онлайн-пакупкі білетаў на чыгунках розных краін, знайшлося рашэнне: пакупка квітка праз інтэрнэт.

Мы тут у Варшаве запоўнілі формачку на сайце беларускай чыгункі. Пазначылі там пашпартныя дадзеныя, нумар пажаданага цягніка і фармат месцаў (у адным купэ, пажадана хаця б адна ніжняя паліца).  Пакінулі мінскі кантактны нумар і выбралі опцыю "з дастаўкай" (20 600 беларускіх рублёў незалежна ад колькасці білетаў). На мэйл прыйшло падцверджанне таго, што наш заказ "апрацоўваецца" і нумар заказу, каб сачыць за ягоным станам на сайце.

Праз некалькі гадзін на наш мінскі нумар пазванілі, і калі аказалася, што адказнай за квіткі асобы няма, то пакінулі тэлефон для сувязі. Мы - з Варшавы ;-) - перазванілі на той нумар і нам паведамілі, што квіткоў на гэты цягнік ужо няма, але ёсць на наступны, два месцы ў купэ на верхніх паліцах. Кошт новых квіткоў нам не сказалі, прапанаваўшы пазваніць у даведку 105 або дачакацца, калі на наступны дзень пазвоніць касір, які будзе канчаткова выстаўляць квіток.

Дастаўку на дом паабяцалі ў перыяд з 10 да 16 (хаця мы на сайце пазначылі, што пажадана з 10 да 12), але затое сказалі, што не абавязкова, каб білет атрымлівала пазначаная на квітку асоба (а на сайце напісана, што абавязкова).

У выніку ўжо а 11.30 наступнага дня квіток прывязлі і на месцы атрымалі за яго грошы. Вось такі паўінтэрнэтны-паўжывы спосаб заказу квіткоў.

Плюсы:
-
не стаялі ў чарзе;
- не трэба было нават плаціць карткай у інтэрнэце (большая бяспека маіх фінансаў ;) );
- дастаўка на хатні адрас;
- прыязныя тэлефонныя кантакты.

Мінусы:
- на сайце не даюць акрэсленых коштаў, трэба званіць у даведку;
- немагчыма адразу ведаць, ці будуць месцы на твой цягнік - трэба чакаць на званок;
- калі няма кантактнай асобы ў Менску, якой пазвоняць і якая заплаціць на месцы, купіць электронны квіток (так, як я купляла сабе з Польшчы ў Штатах) немагчыма.

У маім выпадку плюсы пераважылі, таму бессаромна піяру гэты сэрвіс на ЖЖ. ;-)

Filed under: Uncategorized 4 Comments
30Jul/080

Protected: 30 ліпеня

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized No Comments
29Jul/082

Protected: У метро

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Tagged as: 2 Comments
29Jul/080

Protected: Czornaja kotka, biely sabaka.

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Tagged as: No Comments
28Jul/0834

Protected: першы блог

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 34 Comments
28Jul/083

Protected: постканцэртнае

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 3 Comments
27Jul/088

Варшава. Стары горад. Муры.

Маці з вогненна-рудой фрызурай і прапітым тварам грае на гітары па песенніку, а адна з двух дачок (тая, што на фота злева) ёй падпявае: "А mury runą, runą, runą i pogrzebią cały świat". Гэта песня Яцэка Качмарскага, сымбалю творчасці эпохі "Салідарнасці", смутная і запамінальная. Дзяўчо падпявае, не разумеючы, пэўна, пра якія сцены ідзе гаворка. Я ў тры гады таксама не вельмі ведала, што за "юный барабанщик", якога забілі белыя.

mury

... Над мяккім мядзведзянём, што ляжыць побач, шыльдачка па-польску і па-англійску: "Збіраю грошы на кніжкі і адукацыю для дзяцей". Я кідаю пару злотых, і заўважаю, што ў мядзведзяні ў асноўным паперкі: купюры па 10, 20 і нават 50 злотых.

Filed under: Uncategorized 8 Comments
27Jul/086

Цвярозы трамвай

Прыглядзіцеся да нумарной шыльдачкі варшаўскага трамваю нумар 19. На ёй напісана "TRZEŹWY" ("цвярозы"). Думаю, гэта частка акцыі дарожнай паліцыі па прамоўшну цвярозасці за рулём. Але на момант стала страшна: а раптам гэта АДЗІНЫ цвярозы трамвай на ўвесь горад? На астатніх жа не напісана! :)

cviarozy_tramvaj

Filed under: Uncategorized 6 Comments
27Jul/085

Protected: Спатканні на “старувцы”

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 5 Comments
25Jul/080

Пятніца. Раніца.

6:45. Вуліца Фрэта. Варшава.

Filed under: Uncategorized No Comments