Off The Record

30Sep/081

Protected: Апошні дзень верасня

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 1 Comment
29Sep/083

Protected: галасы…

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 3 Comments
29Sep/082

З абы-якой працай у дэпутаты не возьмуць :)

адна з новых дэпутатак: 

"начальник отдела по идеологической работе государственного учреждения материально-технического снабжения Управления делами Президента Республики Беларусь"

Filed under: Uncategorized 2 Comments
29Sep/0816

Post-elections

Ну што, даражэнькія. Час рэфлексаваць? Падсумоўваем:

Правы быў польскі палітолаг Адам Эберхардт, які сказаў, што так званая "лібералізацыя" скончыцца, не паспеўшы пачацца. Канешне, за такую можна было б фармальна прызнаць неўмяшальніцтва міліцыі ў ход акцыі пратэсту апазіцыі, але такое бывала і раней. З іншага боку, я не веру, што проста так збілі Базана, малых Вячорку і Каліноўскага (як бы мы ні ставіліся да іх палітычнай ці грамадскай пазіцыі).

Так што вітаем у сітуацыі, дзе ніводны апазіцыянер не прайшоў у парламент і ўсё развіваецца прадказальным кірункам. Улады паказалі, што яны могуць не разганяць масавыя акцыі апазіцыянераў і не кідаць іх у турмы, але да ўлады не дапусцяць - і кропка.

Лібералізацыя такога кшталту - гэта хістальнік, які нязменна вяртаецца да адной кропкі, аднаго стрыжня: моцнай аўтарытарнай персаналізаванай улады.

Неправы былі апазіцыянеры, якія замест таго каб, прадбачыўшы гэты варыянт падзей, увогуле не спланавалі сваю "пратэстную" акцыю. Нашэнне намётаў на плячах, супярэчлівыя заявы кожныя дзве хвіліны ("мы ночым, мы не ночым") і абсурдальная спрэчка Казуліна з Мілінкевічам, у які бок праспекта ім пайсці, - гэта нонсэнс. Я ўжо не кажу пра давыбарнае боўтанне з байкотам.

Апазіцыя як заўсёды аказалася "крыху цяжарнай",  што з пункту гледжання фізіялогіі мажлівае толькі ў спецыфічных пастчарнобыльскіх умовах сучаснае Беларусі.

Але ўсё гэта ніяк не паўплывае на тое, якім чынам будуць развівацца адносіны Беларусі  з Захадам.

Таму перад Захадам зараз стаіць даволі прагматычная задача: выбраць, як зінтэрпрэтаваць справаздачы ад АБСЕшных назіральнікаў і які мэссадж паслаць афіцыйнаму Мінску. Пагадзіцца з ягонай прапановай (мы не арыштоўваем апазіцыю, але і не пускаем яе ў парламент) і пачаць паступовую адлігу ці ўстаць на дыбы і сказаць: такое стаўленне да выбараў абсалютна недэмакратычнае і ніякіх паляпшэнняў не адбылося.

Агулам, нічога кардынальна новага ў параўнанні з поствыбарнай сітуацыяй 2000га году я не бачу. Хіба што часу ад парламенцкіх выбараў да прэзідэнцкіх у нас зараз паболей, а значыць, прасторы для гульні ў "пакрокавыя стратэгіі", "павольную лібералізацыю", "магчымую адлігу" або наадварот - "закручванне гаек", "мову санкцый і абмежаванняў" - у нас болей. Ажно да 2011га.

Filed under: Uncategorized 16 Comments
28Sep/084

Protected: back

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 4 Comments
28Sep/080

Маслоўскі ў другім туры… калі верыць хворай скуры :)

Цікава, наколькі першая статыстыка па малых участках супадае з агульным электаральным настроем? Вось Ігар Маслоўскі, кандыдат па Берасцю, абнародаваў першыя вынікі галасавання ў мясцовым скур-вен-дыспансеры. Чакаем на наступныя лякарні! (Папярэджваючы пытанне: у "Навінкі" ўжо званілі...)

Filed under: Uncategorized No Comments
28Sep/082

паўжартам

"
"Шаноўныя сябры! Палатка ўжо прызнаная. Нашая прысутнасць на Площы Каліноўскага не мае сэнсу". (Захаваны правапіс арыгіналу.)"

А ці не гэты тэкст меў на ўвазе abrykos , калі пісаў гэты пост? :) 

Filed under: Uncategorized 2 Comments
28Sep/080

распаясаліся, адназначна!

Прэс-сакратар БДІПЧ запэўнівае, што калі нехта з назіральнікаў пнуў нагою выбарчую скрыню, яго пакараюць за парушэнне Кодэксу паводзінаў. Адмыслова спраўдзіла. Цікава, іх будуць - калі раптам нехта сапраўды вінаваты - караць за парушэнне пункта "Назіранне ў неабструктыўнай манеры" або "Непарушэнне лакальнага заканадаўства"? Пэўна, першае, бо перакульваць урны беларускім заканадаўствам пакуль не забаронена...

Filed under: Uncategorized No Comments
28Sep/087

Ну што, усе на выбары?

Пакуль мае калегі ў "Беларускім рынку" ставяць на кон, колькі пройдзе апазіцыянераў са сціплымі прагнозамі 5-6 чалавек (я дык і 1-2 ледзь спадзяюся ўбачыць), польская Rzeczpospolita сцвярджае, што запланаваны пропуск ажно 22-х чалавек.

Filed under: Uncategorized 7 Comments
27Sep/085

дворык y Nykoping

Невялічкія шведскія гарадкі люблю за спакой...

dvorik

Filed under: Uncategorized 5 Comments