Off The Record

31Jan/098

Мы, беларусы, мірныя людзі… (с)

Прыбрала запісы пра плагіят пакуль што ў рэжым friends-only. Рэдактар са мной сазваніўся, матэрыял на сайце таго выдання зняты. Думаю, на цяпер усе свае ўрокі вывучылі і лішні "піяр" гэтаму ўсяму не патрэбны.

Пакуль жа ў мірным настроі сканчваю суботні працоўны дзень і збіраюся ў заўтрашняе падарожжа...

:-)  

PS Тут хтосьці (пэўна, супрацоўнік газеты) у каментарах запытаў  - маўляў, можа, не трэба гэта ўвогуле было выносіць на ўсеагульны агляд. Маўляў, "рэдактар не ведаў". Я і не сумняюся, што рэдактар не ведаў, бо рэдактар фізічна не можа адсачыць усе публікацыі ўсіх сваіх супрацоўнікаў. Спачуваю яму і жадаю толькі найлепшага ягонай газеце.

Але факты плагіяту трэба рабіць галоснымі: для таго, каб тыя, хто крадуць тэксты, неслі за гэта адказнасць не толькі ў закрытым памяшканні рэдактарскага кабінету. І таксама для таго, каб жаданне красці чужыя тэксты прападала ў іншых, хто, можа, толькі яшчэ разважае для сябе такую перспектыву.

Не хочаце галоснасці - не крадзіце. Не хочаце сапсаванай рэпутацыі выданню, дзе займаеце адну з рэдактарскіх пасад, - не крадзіце тым болей.

Filed under: Uncategorized 8 Comments
31Jan/090

Protected: аптымізм/песімізм, фаталізм/разлік на сябе

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized No Comments
30Jan/0935

Protected: Местачковы плагіят… або як я стала ананімным суаўтарам “Вечернего Бреста”

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 35 Comments
30Jan/0926

Пакуль мы тут спім у шапку…

... у Ісландыі ўпершыню ў сусветнай гісторыі прэм'ерам стане жанчына, якая адкрыта прызнаецца ў тым, што яна лесбійка.

66-гадовая Йоанна, дачка Сігурда (Johanna Sigurdadottir, прозвішчаў у Ісландыі няма), стане прэм'ер-міністрам краіны як мінімум да траўня, калі там пройдуць паскораныя выбары.

Палітык стаіць на часе часовай лева-цэнтрысцкай кааліцыі, у якую ўвайшлі паміж іншым сацыял-дэмакраты і "зялёныя".

PS. Цікава, што лесбійкі апярэдзілі і геяў - сярод мужчын-прэм'ераў у свеце дагэтуль ніхто не прызнаўся ў сваіх схільнасцях падчас займання пасады.

Filed under: Uncategorized 26 Comments
29Jan/098

Protected: толькі дзяўчынкам: чаму мне падабаецца С,-3

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 8 Comments
29Jan/0911

Protected: цынізм ці прастадушша?

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized 11 Comments
29Jan/0923

Сlose to perfect…

Cёння нарэшце атрымала вынікі internet-based тэста TOEFL. Са 120 магчымых балаў я набрала: 

scores

Знаходжуся ў стадыі лёгкага афігення...

Tagged as: 23 Comments
28Jan/0920

Ну, што беларускія габрэі стварылі Галівуд, я чула…

... а сёння вось уважліва пачытала біяграфію Лары Кінга: 

Lawrence Harvey Zeiger (born November 19, 1933), better known by his stage name Larry King, is an American television and radio host. He is recognized in the United States as one of the premier broadcast interviewers of modern times.

Lawrence Harvey Zeiger was born to Jennie (née Gitlitz), a garment worker, and Edward Zeiger, a restaurant owner and defense plant worker. Larry's parents were Jews who had emigrated from Belarus (Minsk and Pinsk) to Brooklyn, New York City, where Larry was born.[1]

Upd. Спраўдзіла менскі тэлефонны даведнік. У горадзе ёсць як мінімум адна сям'я з дзявочым прозвішчам маці Лары Кінга: Гітліц - і адна сям'я з прозвішчам ягонага бацькі, Цайгер. Цікава, ці здагадваюцца яны, што могуць быць раднёй аднаго з найболей вядомых амерыканскіх тэлевядучых?..

Filed under: Uncategorized 20 Comments
28Jan/090

Protected: часам прыходзяць добрыя навіны….

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized No Comments
28Jan/098

пеар

"Белорусы и рынок" перадызайнілі свой сайт.

Filed under: Uncategorized 8 Comments