Пра “Будзьму”
Натхнённая дыскусіямі ў журналах abrykos i kontsevoi , вырашыла ўставіць і свае пяць капеек пра кампанію "Будзьма", якой днямі спаўняецца паўгады.
1. Кампанія "Будзьма" - гэта не арганізацыя. Яна задумана як платформа для шматлікіх ініцыятыў і ініцыятывачак, якія дагэтуль працавалі разрозненна і не мелі пляцоўкі, на якой маглі б абвесціць пра свае планы і абмяняцца досведам. Калі вы мне пакажаце, дзе да з'яўлення старонкі "Будзьмы" было столькі інфармацыі пра розныя падзеі беларускай культуры, здыму шляпу. Я нічога апроч рознакшталтных афішаў і вузкаспецыялізаваных рэсурсаў а-ля мьюзікфромбайнет не прыпамінаю.
2. Кампанія "Будзьма" - гэта не штучна створаная ідэя, якую трэба некаму навязваць. Гэта хутчэй найшырэйшая з магчымых "супер-ідэя": мы беларусы, і гэта нас аб'ядноўвае. Ідэальна было б, канешне, каб гэтае "мы - беларусы" паціху пераходзіла на тыя колы насельніцтва, якія да беларускай мовы зараз ставяцца з падозраннем: а ўдруг апазіцыя. Таму кожны, хто робіць нешта, што можна назваць беларускім, як мне падаецца, можа спакойна далучыць да гэтага лагатып "Будзьма". Калі, канешне, падзяляе ідэі кампаніі. У гэтым плане "Будзьма" - гэта кшталту знаку "Чысты байнэт", толькі нашмат болей прывабнага і шырокага, выходзячага па-за межы інтэрнэту.
3. Кампанія "Будзьма" - гэта не нейкі мяшок з грашыма, які размяркоўваецца па "акцыях" і вырашаецца: вось гэтая акцыя адбудзецца, вось гэтая не. Я не эксперт па фінансаванні такіх ініцыятываў, але, наколькі я разумею, у кампаніі ёсць пэўная абмежаваная сума на падтрымку ўжо існуючых ініцыятываў і задумак: канцэртаў, чытанак, сустрэчаў, выставаў і г.д. Каб прарэкламаваць сябе невялічкім чынам на мерапрыемствах, мільёнаў не трэба, таму kontsevoi , хутчэй за ўсё, крыху зайздросціць добраму іміджу малабюджэтнай кампаніі.
4. Кампанія "Будзьма" - гэта магчымасць рэалізаваць у Беларусі нешта, пра што шмат хто заяўляе, а мала хто робіць: грамадскую кампанію без палітычных лозунгаў і прэферэнцыяў, але з вельмі выразнымі каштоўнасцямі. Калі нешта ў гэтым не атрымліваецца, то гэта нагода не столькі "критиковать", колькі прапанаваць сваю дапамогу. Наколькі я ведаю, зараз кампанію цягнуць на сабе чатыры ці пяць асобаў, а гэта вельмі сур'ёзны аб'ём працы.
Такія пірагі. Каб адразу адказаць на магчымыя каментары, скажу, што ніводная будзьма пры напісанні тэксту не пайшла ў расход, а мне асабіста ніводны будзьмамех з грашыма не выплаціў ніводнай будзьмакапейкі. І я гэтым абсалютна задаволеная.
PS. А, ну і яшчэ для тых, хто чакае крытыкі: "Будзьма разам" - не самы мілагучны лозунг, мне болей падабаецца "Будзьма беларусамі". І дызайн з чалавечкамі мне падаецца не адзіным магчымым, але ідэальных дызайнаў не бывае. Да таго ж, мы тут з сябрамі паваражылі крыху, і на канцэрце аднаго вядомага гурта будзе крыху зменены дызайн футболак "Будзьмы". Гэта я да чаго: усё магчыма, калі спрабаваць нешта змяніць.
Тэмпература стане даражэй
З першых дзён красавіка з польскіх аптэкаў знікнуць ртутныя тэрмометры. Гэта робіцца ў выкананне дырэктывы Еўракамісіі ад 2007 г., мэта якой - як толькі можна зменшыць верагоднасць атручвання ртуццю жыхароў Еўразвязу. Новыя электронныя тэрмометры ў продажы ўжо даўно, аднак іх галоўны недахоп - кошт, які вышэй у некалькі разоў. Так што калі вы хочаце зэканоміць на ўласнай хваробе ці проста настальгіруеце па дзяцінстве і правераных спосабах "накручвання" тэмпературы - закупайцеся ў Беларусі.
Аццкія крэатыффшчыкі ў ячэйцы БРСМ БГУ
http://community.livejournal.com/minsk_by/5664715.html#cutid1
Крызіс – рухавік рэкламы!
Вялікімі літарамі на галаве кабеты: "Глабальны фінансавы крызіс"








