Off The Record

29Jun/090

Развітанне з Порту – public version

Сёння наш апошні вечар у Порту. 10-гадовы партвейн чакае сваёй чаргі, а мы развітваемся з Партугаліяй да... бог ведае якога часу. Заўтра раніцай самалёт забірае нас у Франкфурт, адтуль у Берлін. Наперадзе шмат падарожжаў (асабіста ў мяне як мінімум). А пакуль я кажу Порту, з надзеяй, "да пабачэння"...

goodbye_porto
Filed under: Uncategorized No Comments
29Jun/090

Protected: Развітанне з Порту

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized No Comments
29Jun/090

Авейра

Гарадок - "партугальская Венецыя" (хаця як па мне, яны крыху перабольшваюць). Знаходзіцца кіламетрах у 60-70 ад Порту.
Каналы, прыгажосць!

1. Дом мастацтваў.

aveiro_arthouse

2. Узбярэжжа. Баркі.

aveiro_lodki_sun

3. Мост 16-га стагоддзя.
aveiro_bridge_old

4. Мост-пятля.
aveiro_bridge_setka

5. Уваходзім у іншы канал

aveiro_bridge_prohod

Filed under: Uncategorized No Comments
27Jun/091

Эспіньё

Учора мы (спачатку пераехаўшы праз раку на поўдзень) , паехалі на канвенцыянальны турыстычны пляж у вёску Эспіньё, якая знаходзіцца дзесьці ў кіламетрах 15-ці ад Порту. У Эспіньё мы нарэшце знайшлі кавалачак акіяну, дзе можна плаваць, бо не саб'е хваляй. Яшчэ мы вырашылі, што хопіць глушыць партвейн, і пакаштавалі мясцовага піва. Нядрэннае такое піва. У інтэрнэце са здзіўленнем даведалася, што Партугалія знаходзіцца на 7м месцы ў Еўропе па піўным экспарце - пастаўляюць паміж іншым у Англію, Аўстралію і Анголу.

Фоткі пад катам :)

Filed under: Uncategorized 1 Comment
26Jun/096

Дабрацца да Порту: кошты

Каб у вас не было ўражання, што Партугалія - гэта нешта дарагое і недасяжнае, напішу асноўныя (пакуль што) кошты нашай вандроўкі. Галоўная ўмова - мець шэнгенскую візу (гэта ўжо вырашайце самі), потым уся справа ў інтэрнэце і планаванні. Нашыя кошты былі наступныя. Адпраўны пункт - Варшава.

1. Білеты Варшава - Берлін - Варшава (цягнік, сідзячыя) - 60 еўра на асобу
2. Білеты Берлін - Франкфурт - Порту - Франкфурт - Берлін (Ryanair) без багажу - 60 еўра на асобу
3. Гатэль у цэнтры Порту, з душам-прыбіральняй у нумары, два нумары "двойкі" - 133 еўра на асобу за 7 начэй
4. Ноч у гатэльчыку ў аэрапорце Франкфурта (доўга чакаць рэйсу) - 13 еўра ад асобы.
--------
Дарога і гатэль - 266 еўра на асобу.

Кошты ў Порту:
Сярэдні кошт на другую страву ў абед (уваходзіць вялізны шмат мяса ці рыбы, складаны гарнір, гародніна, часам зверху дакладаюць яйка) - ад 3,5 да 6,5 еўра на чалавека
Піва (калі вы вычварэнцы і п'еце піва ў сэрцы вытворчасці партвейну) - да 1 еўра, што праўда, за 0,25
Кава - ад 0,50 да 0,65 еўра за эспрэса
Сняданне - каля 1-2 еўра

Экскурсіі: 
ад 10 еўра за экскурсію, якая дае права таксама на бясплатную дэгустацыю ў адным з цэнтраў партвейну.

Транспарт: 

У залежнасці ад зоны, але ў адзін бок патраціце не болей (часта меней) за 1,45 еўра. Калі хочаце білет на тры дні - 11 еўра за ўсе віды транспарту (аўтобус, метро, трамваі) . Або можаце купіць турыстычную "картку Порту", 17,5 еўра на 3 дні, якая апроч усіх відаў транспарту дадае зніжкі на круізы-туры, музеі і г.д.

Сувеніры - ад 1 еўра за рушнічок да 3 еўра за кераміку ну і вышэй ёсць, канешне, але мы яшчэ не ўсё разглядзелі... :)

Filed under: Uncategorized 6 Comments
26Jun/092

Порту (Партугалія). Рака і акеан.

Учора мы напачатку паехалі ў тур па рацэ Доўро, каб пабачыць шэсць мастоў, якія яднаюць Порту з іншымі часткамі агламерацыі.

porto_bridge_nos

porto_tower

porto_ma_bridge

Потым зазірнулі ў дэгустацыйную залю адной са шматлікіх вытворняў партвейну ў Віла-Нова-дэ-Гайя...

porto_kosher

Нарэшце, увечары паехалі да акіяну, на гарадскі пляж Леца дэ Пальмэйра...

porto_ocean

Filed under: Uncategorized 2 Comments
24Jun/0916

Порту сёння

porto_kryshi_cvety

porto_bridge

porto_kryshi

porto_sobor

Filed under: Uncategorized 16 Comments
24Jun/090

Купалле

У ноч з 23 на 24 чэрвеня жыхары горада Порту святкавалі Купалле - або дзень Святога Жоао (Яна). У адрозненне ад нашых вясковых традыцый, тут гэтае свята цалкам гарадское. Усю ноч, пачынаючы з 10 вечара, на вуліцах гораду гуляюць тысячы або нават дзесяткі тысяч людзей: ад старых да малых. Паліцыі амаль не бачна, адкрытыя ўсе бары, а каб было не сумна хадзіць проста так, ёсць традыцыя: налева направа стукаць людзей па галаве пластыкавымі малаткамі або дакранацца гіганцкай кветкай часнаку і віншаваць.

Выглядаюць людзі, якія замахваюцца на цябе кувалдай ;) , прыблізна так:
molotok

Кульмінацыя свята - фейерверк над рэчкай Доуро, які праходзіць апоўначы і цягнецца хвілін з 15.
salut3

salut2

salut1
Было вельмі прыгожа, хоць і шумна. А потым народ з набярэжнай пайшоў па канцэртах і барчыках. Што цікава, апроч святкавання на сцэнах і г.д., жыхары Порту ў гэтую ноч выносяць сталы і крэслы на вуліцу наўпрост каля дому і святкуюць, смажачы на грылі сардыны і танцуючы пад свае партугальскія рытмы.colors

Не забываюць пры гэтым стукнуць малатком па башцы заплутаўшых мінакоў.

Мы таксама набылі малаткі (два на чатыры асобы) і ўключыліся ў гульню. Ад хаджэння па маставых пад наклонам пасля баляць ногі, але настрой на ноч атрымліваеш проста цудоўны. :)

Filed under: Uncategorized No Comments
23Jun/092

Мы ў Партугаліі!

Астатнія фоткі потым. Даляцелі не без прыгодаў, але агулам - добра. :)

Filed under: Uncategorized 2 Comments
21Jun/090

Protected: happy birthday

This post is password protected. To view it please enter your password below:


Filed under: Uncategorized No Comments