Protected: ЕГУ
ай-бай…
Пакарысталася недзе з тыдзень сервісам айтутбай і выдаліла сябе адтуль.
Сервіс зроблены так сабе: не дазваляе нармальна шукаць праз электронную пошту або па ніках, патрабуе толькі рускімі альбо беларускімі літарамі пісаць свае "імя" і "прозвішча" (ага, фігвам я дам сапраўдныя), мае "прыкольную" олбанскую версію пры тым, так што мог бы запрапанаваць і "олбанскія" літары.
Паведамленні ў ім прыходзяць з тармазамі, лепей ужо б нейкі ІМ паставілі, а так невядома, што ў іх за сістэма. Ну і нарэшце, незразумела, НАВОШТА ён не звязаны, скажам, з форумамі.
Карысталася толькі для таго, каб быў канал камунікацыі з адным даўнім сябрам, але вырашыла, што калі той сябар захоча, то звяжацца са мной нейкімі больш канвенцыянальнымі спосабамі... ну, праз "однокласснікі" напрыклад
)
Protected: сумнае
Protected: онлайн-размовы…
Не тое каб я калісьці хацела насіць кашулькі з Леніным…
... але зараз удвая не буду. Польскі сейм у пятніцу забараніў продаж прадметаў з камуністычнай сымболікай.
Ці ведалі вы, што…
Палацавы комплекс Гугун у горадзе Шэньян, размешчаны на паўночным усходзе Кітая, па сваіх маштабах і ступені захаванасці саступае толькі пекінскаму Гугуну. Ён адрозніваецца ад вядомага ўсяму свету пекінскага Гугуна тым, што быў створаны па загадзе імператара манчжурскай дынастыі.
Я таксама не ведала, але дзякуй фрэндленце, пераўзмагла ляноту і зайшла на беларускую версію кітайскага радыё.
традыцыйная ХАЛЯВА
Ну што, даражэнькія, халяўкі ад галандцаў не хочацца? Травы можа і не будзе, а вось якая-небудзь халяўная вандровачка можа знайсціся... ТУТ.