Protected: ранішняя госця
Што б ні казалі, а Новы Год – гэта сапраўднае свята. З надыходзячым! :)
Учора ўвечары мы выехалі з дому, а там...
Protected: адрасы
навіны
Ну ўсё, па Сі-эн-эн толькі і круцяць пра гэтага 23-гадовага нігерыйца, што спрабаваў падарваць рэйс з Амстэрдаму.
Дарэчы, удакладняю: гэта быў рэйс той жа самай авіякампаніі, па тым жа маршруце і з такім жа тыпам самалёту, што і мой, але прыляцеў у Дэтройт на гадзіну раней за мой. А то сябры-знаёмыя паспелі падумаць, што я была менавіта на "тым".
Карацей, хлопцу 23 гады, ягоны бацька - нядаўна выйшаўшы на пенсію ўплывовы нігерыйскі банкір. Пару месяцаў таму бацька падаў просьбу на росшук сына і адначасова паведаміў амерыканскай амбасадзе ў Нігерыі, што ягоны сын магчыма звязаўся з радыкальнымі ісламістамі. Амерыканцы ўняслі яго ў спіс асобаў, якія патэнцыяльна маюць кантакты з тэрарыстамі, але не ўключылі ў спіс тых, каму забаронена лётаць амерыканскімі авіялініямі.
Хлопец атрымаў добрую адукацыю - спачатку ў элітнай школе для заходнікаў у сябе ў краіне, потым у Лондане, а зараз сканчваў магістэрку па міжнародным бізнэсе ў Дубаі. Ягоны былы аднакласнік кажа, што той заўсёды быў мірны і спагадлівы, але часам такія людзі найбольш паддаюцца знешняму ўплыву.
З сабой на борт чэл пранёс крыху вадкасці і парашку, каб іх потым здэтанаваць.
Дарэчы, учора на тым жа рэйсе зноў быў інцыдэнт і зноў з нігерыйцам. Мужчына гадзіну прасядзеў у прыбіральні ў самалёце , а калі сцюарды пачалі яго распытваць, быў вельмі раздражнёны. У выніку сцюарды папрасілі сустрэць самалёт паліцыю, але пасля допыта мужчыну адпусцілі.
Абама ўжо распарадзіўся падняць узровень бяспекі і праверак ва ўсіх аэрапортах краіны, а на рэйсы выслана дадатковая колькасць амерыканскіх паветраных маршалаў (адклікалі з адпачынку).
Protected: Зіма
Protected: flowers ;-)
Фейерверкі, блін…
Учора, калі дабралася да Рочэстэру, сілаў адпісваць не было.
Як аказалася, нас - і пасажыраў усіх астатніх рэйсаў - не ўпускалі ў будынак аэрапорту, бо за паўтары гадзіны да таго нейкі прыдурак на ідэнтычным майму рэйсе з Амстэрдаму рвануў не тое фейерверкі, не тое нейкую бомбу. Вось што пра гэта піша Бі-бі-сі.
У выніку ў салоне нас трымалі болей за тры гадзіны. Але потым чарга на праверку дакументаў прайшла даволі хутка, ніхто дадатковых пытанняў не задаваў (ізноў-такі пашчасціла, бо па тэлеку паказвалі што ФБР дапрошвае пасажыраў усіх міжнародных рэйсаў) .
Каб паспець на перасадку, нават папрасіла дапамогі аэрапортавай агенткі-лаціноскі, і тая хутка правяла мяне паўз шматгадзінную чаргу. Чэргаў, дакладней, было дзве: адна на праверку багажа, другая на перабраніраванне білетаў.
Усіх яшчэ раз з Калядамі ;)
Вiтаем у калядным бардаку…
Ужо другую гадзiну чакаем, пакуль нас выпусцяць з самалёту. У аэрапорце Дэтройту "праблемы з бяспекай", i у чарзе стаяць рэйсы з Токiё, Франкфурту i, як шчыра прызнауся пiлот, фiг ведае адкуль. Побач са мной сямъя славакау, якiя ляцяць з 5гадовай дачкой да раднi, i пара украiнцау, якiя упершыню наведваюць дачку. Усе нi бум-бум па-ангельску, так што я ужо амаль вывучыла славацкую (а яны беларускую). З славакам яшчэ пераходзiм на польскую. Кажа, бывау у Беларусi, як машыны ганяу, але то "дела давно мiнувшix дней"...
Posted via LiveJournal.app.
Moвы
Напачатку мяне запыталi, цi я не размауляю у дадатак да ангельскай на галандскай мове. Потым пазвалi з чаргi з просьбай дапамагчы перакласцi з расейскай i у якасцi падзякi правялi без чаргi да бяспекi. Час ляцець на Дэтройт.
PS Хаця снег не спыняецца...
Posted via LiveJournal.app.

