9Jan/106
Дэтройт
У дэтройцкім аэрапорце пераход з сектару С ў іншыя - псіхадэлічны танэль, дзе змяняюцца колеры і грае адпаведная музыка. Сёння быў час спыніцца і зрабіць здымак
9Jan/100
Падарожжа дадому. Пачатак.
За вакном лёгкі снег і сонца. Наш вылет абяцаюць у час - па меншай меры, у час прыляцеў наш самалёт з Дэтройту. Пасажыры ўжо выходзяць, а самалёт рыхтуюць да наступнага лёту. У аэрапорце ціха і спакойна. Хочацца, каб палёт быў relaxed.
Перад ад'ездам у гандлёвым цэнтры заўважыла цікавую машынку. Трымайце:
