Рэклама лекаў
Назіраю, як змяняюцца патрабаванні да тэлерэкламы лекаў.
Раней у канцы рэкламнага роліку ішла фраза "Перад ужываннем скансультуйцеся з лекарам або фармацэўтам". Цяпер гэтая фраза дадаецца яшчэ адной "Бо кажды няправільна ўжываны лек пагражае вашаму жыццю або здароўю". А нядаўна пасля гэтай фразы ізноў сталі паўтараць рэкламны слоган.
У ЗША пры рэкламе лекаў апісанне магчымых пабочных эфектаў такое доўгае, што не магу сабе ўявіць, як нехта можа захацець іх купіць. Напрыклад, пры рэкламе сродка ад нікатынавай залежнасці рэкламшчыкі папярэджвалі перастаць яго прымаць як толькі з'явяцца суіцыдальныя думкі або праявы шызафрэніі.
Ці ўвогуле трэба рэкламаваць лекі ці лепей рэкламаваць кансультацыі ў лекараў?..
частковы пераезд
Для адкрытых пастоў пераехала на barilotti.eu
Хочацца пацацкацца з WordPress'ам, ды і адрас быў незаняты, спакусілася.
Але трансляцыя будзе ўсё роўна ісці сюды, так што шмат не зменіцца.
***
Cёння тэмпература пайшла на спад, і адразу пачаў цярушыць сняжок. Людзі ў трамваях па старой звычцы кутаюцца ў шалікі і насоўваюць паглыбей шапкі, але насамрэч ці гэта холад - нейкія -10? Затое на сцежках ды плітках адразу з'явіўся бруд.