дзень аварый
У Варшаве ізноў амаль цёпла, -1. Можа, з-за рэзкіх перападаў тэмпературы людзі губляюць уважлівасць, і ўвечары транспарт амаль спаралізавалі два выпадкі.
Першы - у метро на станцыі Старыя Бяляны мужчына гадоў 30 аступіўся, і нага папала між цягніком і платформай (у варшаўскім метро досыць вялікія зазоры). Выратавалі, але амаль гадзіну не хадзілі цягнікі, а потым пачалі курсаваць з доўгімі паўзамі.
Другі - на скрыжаванні ў раёне Ахота сутыкнулася машына з трамваем, і ў цэнтр не маглі даехаць дзесяткі трамваяў. Не ведаю, ці пробка ўжо разыйшлася.
Нават дзіўлюся, што аўтобус ад метро да дому давёз мяне нармальна...
страляюць
Тут вось ужо які тыдзень не могуць знайсці "жартаўніка", які страляе па вокнах гарадскіх аўтобусаў (і здаецца, трамваяў таксама) з пнеўматычнай зброі. У чарговы раз парадавалася, што большасць часу езжу ў метро.
Quelle is dying; Galeria Centrum, too
Сёння распачаўся "найбуйнейшы распродаж у гісторыі Нямеччыны" - прадае ўсе свае тавары канцэрн Quelle, які праз некалькі тыдняў скончыць сваю больш чым 80-гадовую гісторыю. Для мяне Quelle - гэта ўспаміны падгледжаных недзе ў дзяцінстве каталогаў, дзе было шмат рознай адзежы і кажуць, дасылаюць яе поштай. З каталогаў, што праўда, ніколі нічога не заказала, але Quelle шкада.
А ў варшаўскай Galerii Centrum ужо закрытая большасць паверхаў: таксама банкцроцтва. Усё замяняюць вялізныя і падобныя як блізняты гандлёвыя цэнтры...