дзень аварый
У Варшаве ізноў амаль цёпла, -1. Можа, з-за рэзкіх перападаў тэмпературы людзі губляюць уважлівасць, і ўвечары транспарт амаль спаралізавалі два выпадкі.
Першы - у метро на станцыі Старыя Бяляны мужчына гадоў 30 аступіўся, і нага папала між цягніком і платформай (у варшаўскім метро досыць вялікія зазоры). Выратавалі, але амаль гадзіну не хадзілі цягнікі, а потым пачалі курсаваць з доўгімі паўзамі.
Другі - на скрыжаванні ў раёне Ахота сутыкнулася машына з трамваем, і ў цэнтр не маглі даехаць дзесяткі трамваяў. Не ведаю, ці пробка ўжо разыйшлася.
Нават дзіўлюся, што аўтобус ад метро да дому давёз мяне нармальна...
be careful with what you get
Прынеслі пасылку, распісалася ў атрыманні, потым гляджу - а там нейкая пара ботаў 36 памеру і ношаныя джынсы. Праз секунду пасля таго, як я яе адкрыла, вяртаецца паштальён, перапрашае і аддае мне мой Beatles Box Set, які я замовіла для сябра. Калі б што, быў бы няроўны абмен. ))
news
14:58
Паліцыя паведамляе, што напад на Вольгу быў зроблены ўвечары 7 лістапада. Напаснік - мужчына ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў, атакаваў яе калі яна вярталася ў кватэру, дзе жыве разам з маці і дачкой. Паліцыя распачынае крымінальную справу па гэтым факце і ўжо мае фотаробат злачынцы.
Навіны пра Вольгу Класкоўскую
Калегі з Польскага радыё для заграніцы (Палонія) дазваніліся да паліцыі. Па версіі паліцыі, Вольга была параненая нажом у вобласці пляча, аднак пасля накладання швоў змагла самастойна пакінуць шпіталь. Зараз яе мабільны тэлефон выключаны.
Вольга Класкоўская ў ноч на 8 лістапада трапіла ў шпіталь
. Сябры-журналісты, Воля папрасіла ў смс дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю.
vazhny Upd. 1. 9.00 - па версіі паліцыі, гэта была адна рана ў раёне пляча і пасля таго, як яе зашылі, Вольга самастойна пакінула шпіталь. Яе мабільны зараз недаступны.
Upd. 2. 9:44 Храналогія смсаў ад Вольгі:
1.20 "Я ў шпіталі, 10 нажавых раненняў, наклалі швы".
1.24 "Я ўся ў крыві, падымі каго можаш, калі ласка"
1.26 - падае назву і адрас шпіталя
1.30 - (у адказ на пытанне, хто напаў) "Ня ведаю. Ізноў зашываюць".
3.16 - (у адказ на маё паведамленне, што я пераслала навіну знаёмым журналістам і ў ЖЖ): "Тэлефон мамы - ... Дзякуй! Зашылі ўсё плячо. Ледзь не закранулі сэрца. Білі нажом прафесіянальна. Калі што, давай людзям і мой нумар".
Раніцай я спрабавала звязацца з Вольгай і яе маці. Абодва нумары не адказваюць. Для ўсіх маіх чытачоў: я не ведаю, што менавіта адбылося гэтай ноччу, але спадзяюся, што ў выніку ўсё скончыцца добра.
Upd 3. 9.48 http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=68903
Upd 4. 11:04 http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=16092
Upd 5. 12:20 Атрымліваю званкі з Беларусі, а таксама ад калегаў з розных радыёстанцый. Навінаў ад Вольгі дадатковых не маю. Я стэлефанавалася са Зьмітром Чартковым, які падаў інфармацыю АГП (гл. Upd 4). Ён кажа, што Вольга пазваніла яму ў 01.32, размаўляла вельмі каротка і ніякай іншай версіі апроч "11 нажавых раненняў і рэанімацыі" не падала.
Асабіста я лічу, што розніца ў дадзеных паліцыі і тым, што мы атрымлівалі ад Волі, можа тлумачыцца двума прычынамі: 1) Воля была ў эмацыйна нестабільным стане і магла даць недакладную лічбу, 2) магчыма, па паліцэйскай кваліфікацыі парэзы і раненні - розныя рэчы, і толькі найбольш паважны парэз называецца раненнем.
У любым выпадку, раю журналістам замест перадрукоўвання інфармацыі пра тое, дзе "зараз" знаходзіцца журналістка, працаваць з: шпіталем, паліцыяй.
Калі ў мяне з'явіцца інфармацыя наконт Вольгі або яе сям'і, я адразу ж выкладу яе ў журнал.
Upd 6. 13:33
Калегі з Еўрапейскага радыё для Беларусі маюць папярэднюю інфармацыю пра Вольгу Класкоўскую.
Зараз Вольга знаходзіцца ў адным з паліцэйскіх камісарыятаў Варшавы, дзе высвятляюцца асбставіны начнога нападу. Па звестках паліцыі, Вольга атрымала нажавое раненне ў плячо. Пагрозы жыццю не было.
Upd 7. 14:58
Паліцыя паведамляе, што напад на Вольгу быў зроблены ўвечары 7 лістапада. Напаснік - мужчына ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў, атакаваў яе калі яна вярталася ў кватэру, дзе жыве разам з маці і дачкой. Паліцыя распачынае крымінальную справу па гэтым факце і ўжо мае фотаробат злачынцы.