Off The Record

14Feb/100

Eurovision

Пачала глядзець польскі нацыянальны адбор на "Еўрабачанне". Большасць з 10 канкурсантаў - дзяўчыны. Зараз выступае першы гурт, "Ляшчы" (Leszcze) з нейкай напаўкабарэтавай песенькай пра тое, як яны любяць ўікэнд. Калі будзе нешта цікавае, выкладу відэа. :)

14Dec/090

Protected: цікава

This post is password protected. To view it please enter your password below:


25Nov/090

Today’s evening music

The Porcupine Tree - Fear of the Blank Planet (c) 2007

Вельмi цiкавы настрой. Адчуваю, снiцца мне будуць нейкiя далёкiя сусветы. :-)

Posted via LiveJournal.app.

14Nov/090

These guys are just v/good… :)

12Nov/095

Бітламанія ў дзеянні: канадскі прэм’ер таксама іх фанат!

Пра сам выступ - хай і з месячным спазненнем - даведалася ад http://lapot.livejournal.com/105822.html

Ну, эта нічаво, наш лучшы умеет...

26May/094

Музычны фон

У адной менскай кавярні фонам для маёй кавы і інтэрнэту грае Мар'яна Фэйсфул - і гэта, далажу я вам, ВЕЛЬМІ КЛАСНА. :)

28Oct/070

анёл вяртаецца…

Наступная песня - на аснове рэальнай гісторыі, або прыдуманай, але - калі адзін з ратаўнікоў, які працаваў на завалах вежаў-блізнятаў 11/09/2001 прыйшоў дадому, уся ягоная адзежа была прапітаная пахам і пылам з Ground Zero. Ягоная жонка сустракае яго ў дзвярах і кажа зняць з сябе ўсё, інакш яна не зможа яго пусціць, бо яна не можа трываць гэтага паху.
Angel comes home
His clothes in a cloud
Of the dust and the dirt and destruction

She waits inside
She knows he's arrived
She feels this with no introduction

At angel's door,
You have to leave it on the floor,
Don't bring it in.

He can't show
What she doesn't want to know
Those things he's seen.

She knows the smell
Of that life he can't tell
Of the fires and the flesh and confusion

Inside his brain
It's never the same
Though he tries to maintain the illusion

28Oct/072

Сюзана Вега – вечаровае

Вега вельмі проста і добра прадстаўляе свае песні. Ніякага манернічання, ніякай "деланности". "А вось у гэтай песенцы я распавяду пра былую сямейную пару, якія яшчэ працягваюць стасункі пасля разводу і з'яўляюцца сябрамі... Карацей, пра ўсю іх гісторыю жыцця - за 2 мінуты 30 секунд". І потым спявае: It's not enough to be in love. І я пагаджаюся са спявачкай: так, Сюзана, мы з табой гэта ведаем. Адной закаханасці недастаткова. Cюзана сканчвае спяваць і кажа аўдыторыі "Thank you" - потым, амаль без акцэнту "dzięki". І працягвае песняй пра салдата, які пастукаўся ў дзверы каралевы і сказаў: я болей не буду за цябе змагацца...

28Oct/070

Добрая музыка

Жывы канцэрт Сюзанны Вегі ў студыі польскага радыё (трэці канал) зараз тут: http://www.polskieradio.pl/sluchaj/play.aspx?p=i3

25Sep/074

***

Разбілася ў аварыі былая салістка "Калібры" Наталля Піваварава. Я гэты расейскі гурт калісьці чула ў "Праграме А", а мая калега па працы вельмі іх любіць. Але мяне скаланула і ўразіла не гэта. А тое, што я неяк некалькі месяцаў таму чытала на сайце Рашыда Нугманава (рэжысэр "Іглы"), што Віктар Цой апроч сваіх абедзьвух жонак ні да кога асабліва не заляцаўся, але аднойчы - "дзеля жарту" - прыкаваў сябе наручнікамі да дзяўчыны, каб яна нікуды не сыходзіла, і так праляжаў з ёю ноч на канапе, у прысутнасці сяброў. Той дзяўчынай была Наталля. Светлага шляху...